Читать книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка - Страница 2
Дзейныя асобы
ОглавлениеНаш час
Скіргайла – лірычны герой, адраджэнскі паэт і малады спецыяліст;
Вершнік з лесу – трапны стралок;
Качан – старшыня таргачоўскага райвыканкама;
Манда Іванаўна – загадчыца таргачоўскага Дома Культуры;
Казёл – інфернальная істота, быдла рагатае;
Прашмандоўка – звышнатуральная панначка;
Талаш – ветэран вайны;
Талашыха – старэча ў кедах;
Дзіцятка – Боскае стварэнне;
Капітан Капейкін – афіцэр з расейскай вайсковай базы «Волга-Волга»;
Зульфія – капітанская жонка;
Лаліта – капітанская дачка;
Прапаршчык Макруха – шафёр з расейскай вайсковай базы «Волга-Волга»;
Стары з медалямі – ветэран «органаў»;
Фрыц і Ганс – фашысты;
Аўка — парсючок старшыні таргачоўскага райвыканкама;
Мікалай Францавіч Гастэла – Герой Савецкага Саюза, у рамане не з’яўляецца.
Не наш час
Клімент VII – Рымскі Папеж;
Месір Бенвенута Чаліні – высокародны адраджэнец, дэміург, бамбардыр і штукар Папежа Клімента VII;
Месір Францыск Гастэла – высакародны адраджэнец, нунцый Папежа Клімента VII;
Каралева Бона – кузіна Папежа Клімента VII.
У эпізодах
Адраджэнцы, ведзьмакі, ветэраны, гуманісты, інвкізітары, калгаснікі, калдыры, камікадзэ, маскалі, мянты, ніньдзя, нячысцікі, рагатае быдла, рыцары, самураі, фашысты, шляхта.
Падзеі адбываюцца на працягу пяці апошніх стагоддзяў у адраджэнскіх краінах, а таксама ў Сеціве, на нябёсах, у чыстцы і ў пекле.