Читать книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка - Страница 2
Дзейныя асобы
ОглавлениеЯнка Лабановіч – былы школьны настаўнік, аматар більярднага кія і чаркі, нефармальны лідэр усіх янак, беларускі буржуазны нацыяналіст;
Іван (Янка) Брыль – каваль-асілак, местачковы баксёр, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;
Янкель (Янка) Фінберг – скрыпач, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;
Аянька (Янка) Кільмандовіч – ліцвінскі татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;
Ісабэль Карвальес – артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальніца шваек, сяброўка Янкі Лабановіча, беларуская буржуазная нацыяналістка;
Хросны – лідэр беларускай мафіёзнай групоўкі “Тутэйшыя” ў Чыкага, беларускі буржуазны нацыяналіст і дасведчаны гангстэр;
Карла Спагеці – легат італьянскай мафіёзнай групоўкі “Сіцылійская вячэра” ў Крэсах Усходніх Рэчы Паспалітай, вельмі аўтарытэтны крымінальнік;
Эмілія Вастрабрамская – інтэлігентка-адраджэнка;
Віктар Янукевіч – вораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзіла;
Таварыш Пранік – камандзір падпольнай чакісцкай групоўкі тэрарыстаў “Халодная галава”, мудзіла;
Шалёнас Халерас – ліетувас шавіністас, лідэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоўкі “Лабусы”, жмудзілас;
Таварыш Баян — актыўны сябра чакісцкай тэрарыстычнай групоўкі “Халодная галава”, мудзіла;
Кіроўца браніраванага “Пакарда” – ягоны сябра і паплечнік, такі ж мудзіла;
Геносэ Юзік — вусаты дзядзька на ровары;
Таварыш Адзік — другі вусаты дзядзька на ровары;
Дзядзька Сэм — акула Уол-стрыта;
Навум Фабрыкант – бізнесовец;
Моўша і Гірша – вучні Навума Фабрыканта;
Маленькі Сруль (Ісраэль) – пляменнік і вучань Навума Фабрыканта;
Мікола Хапернік – адстаўны генерал Дэфензівы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфіст;
Соф’я Уласеўна Мурашова – руская графіня, удава генерал-губернатара;
Беларусачка – дзяўчынка ў васільковым вяночку;
Манамах – маскальскі папуга;
Стасік і Чэсік – тутэйшыя бабры;