Читать книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка - Страница 3

Пралог
1

Оглавление

Дупа яе была вабная. Янка Лабановіч зірнуў на яе і зразумеў: гэта лёс.

Бездакорныя клубы дрыготка адгукаліся на кожны рух. Тонкая вертыкальная лінія нябачным люстэркам падзяляла клубы на сіметрычныя паловы-адбіткі. Ядвабная чорная радзімка, што амаль схавалася між імі, замілоўвала позірк і п’яніла розум.

Але самым цудоўным быў колер клубоў – шляхетна-шакаладны, рыхтык, ранішняя кава ў філіжанцы пана пробашча.

Маладзён ніколі раней не сузіраў падобнай прыгажосці. Колькі хвілін ён паміраў у шчасці, а калі пераканаўся, што перад ім не мроя, вымавіў зачаравана і ўрачыста:

– Дупа…

– Як бульба, што ў нас у Яблонаўшчыне пражаць, – пачулася згоднае каля самага вуха. І тут да назіральніка дайшло: на жаль, не толькі ён цешыў вока цудам нетутэйшай прыроды. Яшчэ трое маладзёнаў уважліва ўглядаліся ў бездакорныя формы.

Сябры, як заўжды, былі поруч. Але ж гэтым разам – абсалютна недарэчна.

Аянька Кільмандовіч забыўся на ўлюбёную шаблю, што пагойдвалася на залачонай падвязцы і аберуч учапіўся ў конскую грыву. Янкель Фінберг апусціў скрыпачку і задумліва пачухаў смыком за вухам. А Ванька Брыль нават не заўважыў, як пераламіўся цвік у яго дужых пальцах.

– Як той пробашч казаў, Фата-Маргана, – размілавана прамовіў Янка і змоўк.

Рыпнулі дзверы. У пакой шпарка ўвайшла мнішка-кармелітка і недарэчнай заслонай паўстала паміж цікаўнымі маладзёнамі і шакаладнай дупай:

– Панна магла б і сама надзець майткі, ужо дарослая.

Бялюткія, як калядны снег, майткі слізганулі па шчыгрынавых сцёгнах маленькай мулаткі. Сукенка схавала гладкія калені. Кармелітка падхапіла эмаліраваны гаршчок з надпісам “Szkoła Podstawowa”.

– Пакуль мяне не будзе, паўтарыце вершык, – з гэтымі словамі яна падалася на калідор.

– Chto ty jesteś? – паслухмяна запытаўся Лабановіч.

– Polak mały! – імгненна адказала цемнаскурая панначка.

– Jaki znak twój? – зацікавіўся Кільмандовіч і памкнуўся зазірнуць пад кароткую сукенку.

– Orzeł Biały! – шляхотна патлумачыла мулатка.

Янка нясмела наблізіўся да яе:

– Чаму ты такая счарнелая? Цябе сёстры-кармеліткі з пекла выцягнулі?

– А ў нас на Місісіпі такім колерам нікога не здзівіш, – годна азвалася дзяўчынка.

Недаверлівы Брыль адсунуў Лабановіча, паслініў палец і церануў па плячы мулаткі.

– Пэўне, не мурзатая! – уразіўся ён.

– А давай сябраваць! – па-кавалерску прапанаваў Аянька Кільмандовіч і выцягнуў з похваў цацачную шабельку, – яна заўсёды да тваіх паслугаў. Цябе як завуць?

– Ісабэль, – мулатка зрабіла кніксен.

– А чаму не па-тутэйшаму? – прымружыўся Янкель Фінберг.

– Ісабэль па-іспанску – “цудоўная”, – пасміхнулася амерыканка, – мой родны кут Луізіяна.

– А ў нас што робіш? – здзівіўся Іван Брыль.

– У Злучаных Штатах пануюць парнаграфія, гангстэрызм, імперыялізм, расізм і бездухоўнасць – з інтанацыямі вучонага шпака патлумачыла мулатка.

– Што, ад пагромаў уцякла? – шчыра паспачуваў Янкель.

– Так, – пацвердзіла Ісабэль, – нашыя пагромнікі называюцца Ку-Клукс-Клан. Яны простаму люду жыцця не даюць. Усе лепшыя землі сабе пабралі.

– Як прышлыя асаднікі? – з разуменнем удакладніў Янка Лабановіч.

– Амаль. Тамтэйшыя ку-клукс-кланаўцы – моцныя белыя людзі, якія вядуць рэй на ўсёй Луізіяншчыне. Гэта заможныя і нахабныя мудзілы. З раніцы яны п’юць шампан і паляць кубінскія цыгары, а ўвечары жлукцяць ром і палююць на цемнаскурых людзей. Вось мы і ўцяклі да Варшавы, каб не працаваць на іх бавоўнавых плантацыях. Бацькі сканалі, а мяне забралі сёстры-кармеліткі.

– Непарадак! Ну што, хлопцы, паедзем у Луізіяншчыну? – Янка Лабановіч імгненна прасякнуўся ідэямі сацыяльнай справядлівасці. – Пашнуруем Ку-Клукс-Клан, забярэм зямлю і зажывем, як заможныя белыя людзі…

– … мудзілаў-лайдакоў з Ку-Клукс-Клана прымусім працаваць на бульбяных плантацыях, а самі будзем піць сельтэрскую пад сала, паліць цыгары пад мальвазію… – імпэтна падхапіў Ванька Брыль.

– …танчыць пад джаз “Лявоніху” з галівудскімі дзеўкамі… – Янкель Фінберг матлянуў скрыпкай.

– …і скакаць на тэхаскіх мустангах, – Аянька Кільмандовіч выцяў па дупе драўлянага коніка.

– Грамада пэўна жартуе? – расчулілася Ісабэль і спыніла позірк на дыктавай шабельцы Аянькі.

– То не жарты! Галоўнае, каб усё было па справядлівасці! – вызначыў жыццёвую праграму Лабановіч.

– А па справядлівасці – гэта як? – дзяўчынка даверліва кранула Янкаву руку.

– На чацьвярох! – Лабановіч азірнуўся на сяброў.

– Толькі чаму на чацьвярох? – не пагадзіўся маленькі ліцвінскі татарын Аянька, – справядліва – на пяцёх. Бо ў Ісабэль такая прыгожая шакаладная дупа. Ты нам яшчэ раз яе пакажаш?

– Магу і не толькі яе… – прыўкрасная мулатка сарамліва прыкрыла павекі, – толькі няхай гэта застанецца нашай маленькай таямніцай.

Ружовыя далонькі гулліва зрушылі прыпол. Хлопцы паселі на кукішкі, каб выгодней было назіраць…

І тут на калідоры грымнула, нібы пярун у нябёсах ляснуў. Дзеці імкліва выскачылі з пакоя. Пад шклянымі, да паловы зафарбаванымі дзвярыма першага класа кармеліцкай Школы Падставовай курчыўся на зламаным зэдліку бела-русы старэйшы хлопец. Гэта быў Пярдолэк – спрактыкаваны нягоднік, якога жахаліся не толькі дзеткі і мнішкі, але й нават сам пан пробашч. Пярдолэк падбухторваў дзетак-беларусаў маляваць на касцёльнай агароджы чэлясы, дзіравіў майткі сёстраў-кармелітак, што сушыліся на гаспадарчым двары, і нават хлусіў аднагодкам, што ўжо займаецца ананізмам. Напэўна, вычварэнец-пачатковец прыўзняўся на дыбачкі, страціў пільнасць і ляснуўся з верхатуры.

Лабановіч схапіў ножку ад зэдліка і сунуў у пысу нягодніку. – Гэта чужая дупа! Яна не табе паказвала!

Вычварэнец заенчыў і сплюнуў малочным зубам. З каламутнага вока выплыла празрыстая сляза. Рот расцягнуўся авалам. З рассечанай губы закропала. На тонкай мурзатай шыі запульсавала пакручастая сіняя жылка.

Аматар чужых таямніцаў размазаў кулаком ружовую сліну з саплямі і спрытным пацучком заскочыў у шафу.

– Мужыкі-хамы-быдла! – пачулася з сярэдзіны істэрычнае скавытанне. – Вось вырасту, пайду ў пшэцкія жандары і ўсім вам адпомшчу!

Як праўдзівы нашчадак яблонаўскіх засцянкоўцаў, Янка Лабановіч ваяўніча ўрэзаў у дзвёрку кулаком.

– Выходзь, Пярдолэк! Выбірайся, мудзіла! – гукнуў ён. – Адразу на горкі яблык дастанеш!

У шафе імгненна сцішылася.

Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, але ў калідоры з’явілася старая мнішка з вільготным эмаліраваным гаршчком.

– Матка Боска Чэнстахоўска! – жахнулася яна, гледзячы на крывавыя пісягі. – Цо то ест?

– Яны сцягнулі з яе майткі! – імгненна сігналізаваў з шафы Пярдолэк, – збіраліся гуляць у паноў гінеколагаў!

– Пан Езус! – кармелітка закаціла вочы пад лоб. – От, падшыванцы, што надумаліся – паненку распрануць! Вы што робіце?!

А хлопцы тым часам расстаўлялі на падлозе рознакаляровыя аптэкарскія пляшачкі. Мулатка засяроджана разлівала ў іх зафарбаваную бураковым сокам ваду. Янкель каніфоліў смык.

– Чым займаемся? – перапытаў Лабановіч і ўзняў на мнішку даверлівыя валошкавыя вочы. – Ды ў шынок гуляем!

Кармелітка ўздыхнула і паківала галавой. – Я абавязкова давяду пра вашыя паводзіны пану пробашчу.

– Калі ласка, не трэба нікому нічога даводзіць, – годна папрасіла мулатка.

Рудое кастрычніцкае сонца плавілася ў кляштарным вітражы. Жоўта-барвовыя лісты нячутна зляталі з шатаў старасвецкага сада. Ад бульбяных палеткаў варшаўскага мудзілы-асадніка цягнула горкім дымам спаленага бацвіння. Спаланізаваны ліцвін Тадзік Касцюшка маркотна пасміхаўся дзеткам-беларусам з партрэта ў залачонай раме. На падворку стаяў 1925 год.

– Сястра Тэкля, не кажыце пану пробашчу, – Ісабэль шчыра прыклала кулак да сэрца. – Гэта мая віна, мая віна…

Сястра Тэкля была тоўстай, добразычлівай і спагадлівай цёткай. Яна вырашыла нікому нічога не казаць, бо па-першае, Ісабэль ужо мела рахунак сумлення, а па-другое, асаблівай правіны за мулаткай не было. Цікаўнасць да першасных полавых прыкметаў кармелітка палічыла натуральным памкненнем сіротаў, якія паспелі пазабыцца на бацькоўскія ласку і суворасць. У гэтую кармеліцкую Школу Падставову траплялі толькі тыя дзеткі, у каго не засталося бацькоў.

– Маладыя гады, маладыя жаданні… – спагадліва пасміхнулася мнішка, – няма на вас, небаракі, бацькі… Хаця б хроснага.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Подняться наверх