Читать книгу Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі - Страница 14
1. Пратэст
Оглавление– Выбар беларушчыны для мяне быў яшчэ і пратэстам супраць савецкай ідэалогіі, якая да беларусаў ставілася як да адзінарогаў, нейкіх прыдуманых істотаў. А я не прыдуманы – я ёсць! – У самым канцы васьмідзясятых гадоў у горадзе Менску беларусамі менавіта станавіліся. – Я добра памятаю гэтае пачуццё несправядлівасці і тое адчуванне спраўджанасці, якое даваў мне працэс рэканструкцыі свету. – Мы мелі тады значна большую, чым у цяперашніх чатырнаццаці-пятнаццацігадовых, патрэбу ў пратэсце, і мая дэманстратыўная беларуская мова гэтую патрэбу цалкам задавольвала. На мяне абарочваліся, мне плявалі ўслед, мова шакавала – а мне гэта і было трэба. – Пытанне беларускай ідэнтычнасці, беларускай мовы заўжды было для мяне пытаннем гармоніі з іншымі і з самім сабой. – Быць беларусам – гэта здзяйсняць свае ідэі. – Жаданне быць беларускай – гэта, па-першае, маё жаданне быць сабой. – Гэта былі не раптоўныя змены, а штодзённая праца над сабой. – Чытаў у дзяцінстве беларускія, татарскія, туркменскія народныя казкі, але туркменам не стаў, а стаў беларусам. – Як кожны вясковы хлопец, я адаптаваўся да асяродку: перайшоў на расейскую мову. – Я хацеў быць не як усе. У беларускай мове мяне прывабіла пэўная элітарнасць. – Дыскрымінацыя была шалёная. Нашыя падпітыя хлопцы маглі пабіць проста ля крамы толькі за тое, што нехта не так казаў. – Хацелася актыўнасці, зменаў у жыцці, а таму насуперак шэрай масе і дзякуючы аднадумцам, сярод якіх былі і беларускамоўныя, я сам стаў змяняцца. Беларуская мова была сімвалам гэтых зменаў.