Читать книгу Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі - Страница 24
1. Пратэст
Георгій Плашчынскі: Быць беларусам – гэта свядома абраны шлях
Оглавление– Памятаю, маці ды бабуля спрачаліся ў 95-м годзе, у якую навучальную ўстанову мяне аддаць – расейскамоўную ці беларускамоўную. Выбралі на карысць першай. Таму я вывучаў беларускую мову і літаратуру толькі ў базавай школьнай праграме. Беларусам, якім гонар звацца, усвядоміў сябе, калі пачаў займацца грамадскай дзейнасцю.
Менавіта тады я з захапленнем чытаў «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча, вершы Купалы і Багдановіча, прозу Быкава. Уразіла мяне ягоная «Аблава». Я зразумеў, як дорага каштавала нашым продкам захоўваць дух свабоды і беларушчыны, і гэта выклікала ў мяне павагу.