Читать книгу Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч - Страница 19

Праклён Парменіда
(Метафізіка адсутнасці)[3]

Оглавление

«Чаму існуе нешта, а не нішто, бо нішто больш простае, чым нешта?»

Готфрыд Лейбніц

«Старыя грэкі» і Парменід

1. Зачын

Распачынаючы гэтую працу, найперш неабходна патлумачыць, што тут я прэзентую зусім не тую «метафізіку адсутнасці», якую мы ведаем з багатага суплёту інтэлектуальных ініцыятываў найноўшага часу, перадусім выяўленых у дыскурсах постструктуралізма ды постмадэрна. Бо хаця менавіта яны, разгарнуўшы татальны перарахунак класічнай метафізікі, і вылучылі гэтую падзею ў апрычоны стан, але я ёй скарыстаюся дзеля пазначэння ўсяго метанаратыву метафізікі ў той яго праекцыі, якая скіраваная менавіта на праблему адсутнасці, улучна з яе сітуацыйнымі кантэкстамі. І ўжо толькі ў астачы і пераважна інструментальна буду карыстацца сучасным дыскурсам «метафізікі адсутнасці», які абмаркіраваны паняткамі кшталту «пусты знак», «сімулякр», «мнимая» велічыня, «негатыўная дыялектыка» і г. д і да т. п.

Кніга пра Нішто (зборнік)

Подняться наверх