Читать книгу Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава - Страница 3
Ад аўтара
ОглавлениеРаман “Знак Вялікага магістра” ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 года).
Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай бела рускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненьнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 года.
У часы Вітаўта нашая краіна сапраўды дасягнула свайго найвялікшага росквіту як у культуры (яна мела нацыянальны беларускі характар), так і на міжнароднай арэне. Вымусіўшы Ягайлу пайсці на замірэнне, Вітаўт тым самым умацаваў мір паміж ВКЛ і Польшчай, што дало свой плён праз васемнаццаць гадоў, калі аб’яднаныя сілы Польшчы і ВКЛ разграмілі магутны Ордэн крыжаносцаў, альбо, як яго яшчэ называлі ў Польшчы, Закон, які рэальна пагражаў народам гэтых краінаў. У бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе вырашальнае значэнне ў самы цяжкі момант бітвы мела мужнасць трох смаленскіх палкоў. У сён няшняй гісторыяграфіі, асабліва ж рускай, гэтым падкрэсліваецца значнасць для перамогі менавіта рускіх палкоў. Гэта не што іншае, як звычайная фальсіфікацыя, бо на момант Грунвальдскай бітвы Смаленск уваходзіў у склад ВКЛ.
Постаць Вітаўта Вялікага (13501430) упершынюў беларускай літаратуры выведзеная ў рамане эміграцыйнага пісьменніка Уладзімера Случанскага “Драбы”, але яна патрабуе не аднаго твору, таму што яго жыццё і яго эпоха ў гісторыі беларускай дзяржавы маюць велізарнае значэнне. Дастаткова ўспомніць хаця б той факт, што менавіта Вітаўт у 1416 годзеўтварыў праваслаўную мітраполію ў ВКЛ з цэнтрам у Новагародку, і пры ім пачаўся працэс цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага – нашай дзяржавы.