Читать книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова - Страница 5

Частка І. Сукуб
3

Оглавление

Транзіты: Месяц уваходзіць у Скарпіёна; адзінаццатыя месяцовыя содні

Была самая Літа – найдаўжэйшы дзень і найкарацейшая ноч за год. Чаканне заходу сонца падавалася бясконцым. Мілана зноў сталася жывой жанчынай, а таму пакутавала ад болю ў патыліцы і агіднага адчування мокрай вопраткі на скуры.

Колькі разоў праз лясок праскочылі аматары здаровага ладу жыцця ў бегавых красоўках, купка бамжоў і кампанія сабачнікаў з лабрадорамі без павадкоў. Адзін з сабак пайшоў да старой лейкавіны, дзе ляжаў труп забітага Ісаева, пакруціўся там, трывожна выючы, але гаспадар паклікаў яго, і сабака паслухмяна пабег за ім. І хай сабе бяжыць – выпадковыя сведкі сапсуюць усю справу.

Бывалі і складанейшыя выпадкі, але адна рэч, калі ты знаходзіш носьбітку ў чыстым ложку пад даглядам лекараў, а іншая – калі яна сталася ахвярай крымінальнага злачынства.

Папярэдняя носьбітка памірала ад інфаркту і мела ўжо гадоў каля пяцідзесяці. Інтэлігентная і самотная школьная настаўніца з кватэрай у цэнтры Масквы, якая дасталася ёй ад продкаў з дваранскім мінулым. Дваццаць пяць гадоў з той носьбіткай праляцелі як імгненне. І вось даводзіцца распачынаць новае жыццё ў іншым горадзе, таксама, дарэчы, знаёмым і не надта жаданым з многіх прычынаў.

Калі сонца ўрэшце села, зноў паваліў дождж. Палёт будзе складаным, думала яна, аддзіраючы ад цела вузкія светлыя джынсы і белую саколку. Гэтыя транты нядрэнна б некуды прыбраць, каб выпадкова не пачалі шукаць яшчэ адзін труп у раёне месца злачынства. Зямля была мяккай ад дажджу, таму Мілана досыць лёгка выкапала неглыбокую яміну, у якой схавала ўсе рэчы, ужо непатрэбныя ёй. Затым яна выйшла з хмызняку на разлеглае месца і раскінула рукі, як птушка крылы. За колькі імгненняў боль ва ўсім целе адступіў і прыйшла даўно знаёмая лёгкасць ад прадчування палёту.

Ператварэнне адбылося хвілінаў за пяць: замест жанчыны на паляне лесу ўзмахвала крыламі вялізная сава-кугакаўка. Яна ўзнялася над зямлёй, пакружляла над той палянай, а затым набрала вышыню і паляцела да свайго новага жыцця.

Вяртанне Ліліт

Подняться наверх