Читать книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова - Страница 22
Частка І. Сукуб
20
ОглавлениеСтужка навінаў niadola.by:
Крымінальная прыгода на дарозе
Супрацоўнік мінскай кампаніі, нехта В., 1982 г. н., звярнуўся ў міліцыю.
Паводле словаў В., 13 жніўня ўначы ён ехаў па дарозе Мінск – Магілёў на сваім легкавым аўтамабілі «аўдзі». На шляху яго спыніла дзяўчына, з выгляду прыкладна 20–22 гадоў, і папрасіла падвезці яе да вёскі Ведрыцы Чэрвенскага раёна. В. пагадзіўся.
У выніку ён застаўся без грошай і дакументаў – незнаёмая спадарожніца скрала ў яго прыкладна 2 мільёны рублёў, 100 даляраў і 5000 расійскіх рублёў наяўнымі. Пластыкавыя банкаўскія карткі яна не чапала.
Узбуджаная крымінальная справа, вядзецца пошук зламысніцы.