Читать книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова - Страница 29
Частка І. Сукуб
27
ОглавлениеСінастрыя: Юпітэр мужчыны ў апазіцыі да Месяца жанчыны, рэтраградная Венера жанчыны ў апазіцыі з Плутонам мужчыны
Таня варыла баршчы і крэм-супы, запякала бабку і смажыла калдуны, круціла пельмені і цэпеліны, гатавала рагу з баклажанамі і лазанню.
Праз два месяцы выпрабавальнага тэрміну яе дапусцілі да цела:
– Пацалуй мяне, – сказала цела, і Таня пацалавала Дзяніса, які сядзеў у кухні на зэдліку, рассунуўшы ногі ў альфасамцоўскай манеры.
Цела мякка націснула на Таніны плечы і апусціла яе на калені. Націснула на макаўку – і апусціла яшчэ ніжэй.
На пліце гарэў рыбны амлет.
Калі з патэльні шугануў дым, цела люта мацюкнулася і сарвалася з месца.
Пажар згасілі. У кухні стаяў смурод. Дзяніс зашпіліў прарэху. Таня выцерла рот.
– Ты мяне болей не правакуй на такія штукі, добра? – сказаў ён, усміхаючыся. – А то ж і хату можна спаліць.
Потым яна гэткім самым чынам справакавала цела, калі яны выпадкова апынуліся ў спальні – паглядзець калекцыю нажоў Дзяніса.
Цела аддавалася Тані, маўляў, вось яно я, гуляйся. Таня шторазу баялася ўчыніць нешта не так. Яе запрашалі зноў і зноў. «Да» і «пасля» апавядалі, што ўмее рабіць тая ды іншая пасія (усе яны маглі б быць адзінымі, калі б ацанілі далікатнасць Дзянісавай натуры).
Кухня заставалася Таніным каралеўствам і рабіла яе непаўторнай у вачах Дзяніса (і гэта, халера, было крыўдна).