Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 16
Як і Тык
ОглавлениеЯку – якава, а Тыку – тыкава. Хіба ёсць сумневы? Ёсць! Бо Як лічыць найгалоўнейшым у рэчы якасць, а Тык у рэчы любіць функцыянальнасць. Як яскравы, а Тык тэхнічны. Сыдуцца Як з Тыкам і спрачаюцца. Спрэчка зазвычай пераходзіць у сварку, а тая часам і бойкай заканчваецца. Як якасна б’е Тыку ў нюхаўку, а той наносіць тэхнічны ўдар Яку ў вуха. Сілы ў Яка і Тыка аднолькавыя, таму бойкі заканчваюцца хутка. Гэта першая сутычка Яка з Тыкам была доўгай, а скончылася ўсё адно нічым, бо Тыку – тыкава, а Яку – якава. Усе ведаюць, што кожнаму сваё. Толькі Як з Тыкам ніяк не прымуць простай ісціны: спрачаюцца, сварацца і б’юцца бясконца.