Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 8

Лузер і Флудзер

Оглавление

«Упс?» – гукнуў Флудзер Лузеру. «Паехалі! Паімчалі! Паляцелі!» – адгукнуўся Лузер Флудзеру. «Важнай праблемаю сУчаснасці з’яўляецца змена культурнай парадыгмы, непазбежнасць якой стала відавочнай у апошнія дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя і першыя гады трэцяга тысячагоддзя!» – заляпіў Лузер. «Клас! Джаз! Час!» – ухваліў Флудзер Лузераву залепу. «Ужо ў найбліжэйшы час варта чакаць, што замест постмадэрнісцкага героя з’явіцца Новы герой (Новы Зігфрыд! Новая Фрыда! Новае Зігфрыдо!), здольны вывесці фрыгіднага чытачачалавека-сУчасніка з сённяшніх прыцемкаў духоўнасці на светлы прастор здзяйсняльнага дзеяння!» – прарочыў Лузер. «Геніяльна! Гендарна! Грандыёзна!» – зацаніў Флудзер Лузерава прароцтва. «Дзякі! Да новых сустрэч у нетрах эфіру!» – напісаў Лузер Флудзеру і вымкнуў айфон.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх