Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 4

Чырвонае сэрца

Оглавление

Мужчына яшчэ заставаўся ў жанчыне, але абое ўжо знерухомелі. Мужчына ляжаў, прытуліўшыся да жанчыны, і слухаў сваё сэрца. Яно грукатала, ды так моцна, што здавалася вось-вось выскачыць з грудзей. Сэрца і вырвалася з грудзей. Чырвонае сэрца выскачыла з мужчынскіх грудзей, узнялося пад столь і ўпала на жаночую шчаку. Жанчына павярнула голаў, шырока раскрыла рот і праглынула Чырвонае сэрца. Мужчына так прыціснуўся да жанчыны і так у ёй торгнуўся, што Чырвонае сэрца выскачыла ў жанчыны з рота, узнялося пад столь ды апусцілася ў грудзі мужчыны, дакладна на сваё заўсёднае месца. Стомленыя каханкі заснулі глыбокім сном.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх