Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 7

Голас крыві бацькі свайго

Оглавление

Было ў бацькі тры сыны. Усе дужыя, гожыя і працавітыя. Сыны любілі бацьку і моцна затужылі, калі той памёр. Маці глядзела-глядзела на слёзы сыноў, дый прызналася ім, што толькі адзін з іх пахаваў свайго сапраўднага бацьку. Мужчыны паспрабавалі дапытацца ў маці, хто з іх бацькаў сын, а хто нарадзіўся ад іншага чалавека. Маці нічога не сказала. Тады мужчыны пайшлі да свайго дзядзкі, які працаваў у судзе. Яны спадзяваліся, што суддзя дапаможа знайсці праўду. Той сказаў, што сыны павінны раскапаць бацькаву магілу, дастаць з труны нябожчыка і біць яго палкамі па галаве, ажно пакуль не скажа праўды. Двое сыноў – старэйшы і малодшы – узялі рыдлёўкі і пайшлі на могілкі, а сярэдні сын схапіў стрэльбу, пераняў іх на паўдарозе і сказаў, што не дазволіць здзеквацца з бацькі. З рыдлёўкамі і стрэльбаю мужчыны вярнуліся да суддзі. Той сказаў, што праўдзівы сын – сярэдні брат, бо ён пачуў голас крыві бацькі свайго і не дазволіў здзекавацца з нябожчыка.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх