Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 5

Чорная нітка

Оглавление

Доктар Зуб вырашыў павесяліцца з легкадумнай дзявуляй. Уночы ён паехаў да футбольнага стадыёна, бо тамака, пад казіно, вышнуроўваецца шмат дзевак на любы густ. Зуб выбраў сабе пульхнацелую бялянку, адвёз на загадзя нанятую кватэру і нацешыўся напоўніцу. Усё было б добра, каб доктар Зуб заплаціў бяляначцы за інтым-паслугі. Зуб пасквапнічаў, а бялянка азлілася і паабяцала забраць у доктара мужчынскую моц. Доктар, вядома, у бабскую пагрозу не паверыў, але праз тры дні адчуў і зразумеў, што ягоны чэлес болей не стаіць. Давялося доктару Зубу зноўку ехаць уночы пад казіно і шукаць пульхнацелую бяляначку. Салодкімі словамі і вялікімі грашыма доктар залагодзіў легкадумную дзявулю. Тая прызналася, што выцягнула з мужчынскіх майткаў Чорную нітку, якую завязала на тры вузлы і закапала пад брамаю на Паўночных могілках. Раніцай Зуб звазіў прастытутку на могілкі, дзе яны разам выкапалі і спалілі Чорную нітку. Праз тры ночы, як і паабяцала бяляначка, чэлес доктара зноў устаў. Можаш не верыць у забабоны ды бабскае чарадзейства, але, калі ты паабяцаў жанчыне заплаціць за сэкс-паслугі, плаці і спі спакойна.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх