Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 6

Кіпень і агонь

Оглавление

Ёсць у Мінску на вуліцы Якуба Коласа дом, у якім жывуць маці, бацька і дарослы сын. Дом вялікі, ды апрача траіх чалавек і дзесяцігаловай зграі брахлівых сабак там ніхто не жыве. Учора ўночы сын закіпяціў вады, крадком падышоў да бацькавага ложка і выліў кіпень на старога бацьку. Калі той прахапіўся, п’яны сын нахіліўся да бацькі твар у твар і прасіпеў: «Здохнеш, а я тады ўсе твае карціны спалю!» Жудасную казку пра агонь і кіпень мне распавёў вучань старога мастака, чые карціны родны сын паабяцаў спаліць.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх