Читать книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень - Страница 2

Уводзіны

Оглавление

Беларускі чытач, пэўна, ведае, што ў нашай мове амаль нароўні функцыянуюць два віды правапісу – клясычны (паводле граматыкі Б. Тарашкевіча ён так і названы – тарашкевіцай) і, гэтак мовячы, наркамаўка, якая зьявілася вынікам палітычных спробаў набліжэньня ліцьвінскай мовы да сучаснай расейскай. Нягледзячы на яўныя вонкавыя супярэчнасьці, нават прыхільнікі самой тарашкевіцы ўводзяць яе спакваля, фрагмэнтарна, мінуючы важкія прынцыпы і кантрапункты. Напрыклад, выбухное Г, якое ўжываецца і ў старадаўніх тэкстах Статута ВКЛ, Скарынаўскай Бібліі, і ў так званай новай беларускай літаратуры, дзе ажно да 1929 года гук гэты абазначаўся адмысловай літарай г. Варта адзначыць, што ў старых тэкстах таксама было абазначэньне таго гуку – КГ (параўнайце, Жыкгімонт Ваза = Жыгімонт Ваза). Бальшавіцкая рэформа пачалася з эканоміі, у выніку якой само гучаньне высокакультурнай ліцвінскай мовы набыло калгаснае гучаньне. Нават дапусканыя наркамаўкай словы-выключэньні (ганак, гузік, розгі, мазгі) пакрысе атрафіраваліся, зьліўшыся ў адзін гук: напрыклад, гімн гімназіі гучыць як шашлык з аднакарэнных словаў, хоць некалі было гімн гімназыі.

Натуральна, дзеячы культуры не адназначна ўспрынялі фрывольныя палітычныя апэрацыі над жывым арганізмам мовы, і ўжо ў 1989 годзе ў буйнейшай на ўвесь сьвет бібліятэцы кангрэсу ЗША зьяўляецца чарговае выданьне «Greatlitvan-Russian Dictionary» доктара Янкі Станкевіча, дзе рэпрэсаваная літара вярнулася ў навуковы ўжытак (гэта шостая пазыцыя беларускага альфабэту паводле Станкевіча).

Рывок з навуковага ўжытку адразу ў культмасавы зрабілі аналітыкі сучаснага маскульта Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй, якія ў сваёй кнізе «222 альбомы беларускага року» (Мн., 2006) сьмела рушылі шляхам вяртаньня першакрынічнага гуку роднай мовы на падставе адэкватнага ейнага графічнага ўвасабленьня. Улічваючы паходжаньне запазычаных словаў і латынічнае напісаньне крынічных марфем, яны прапануюць простую формулу ўжываньня г на месцы латынкавага h, а г на месцы латынкавага g. Такі падыход выклікаў зацікаўленасць і чытачоў, і рэдактараў, быў падхоплены шэрагам інфармацыйных парталаў. Першым у мастацкай літаратуры вырашыў працягнуць аднаўленьне традыцыі пісьменьнік Кастусь Травень у прапанаваных тут апавяданьнях «Шанец» і «Перазагрузка».

Вітаўт Мартыненка, літаратурны крытык.

Брыгадны генерал (зборнік)

Подняться наверх