Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 10
«Адшумела, адгуляла, адпалала…»
ОглавлениеАдшумела, адгуляла, адпалала
Ты, душа, зняволеная сном.
Кропелькай слязы уноч растала,
Адцвіла язьмінам за вакном.
Маладосцю сінявокай звонкай
Адзвінела, адлунала, адышла.
На двары ліпнёвай вербы гронкай
Зачапілася за сполах сна,
У якім юнацкай непакорой,
Ты любіла, ты чакала, ты жыла…
А цяпер сталеннем верасовым
Адшумела, адгуляла, адышла…