Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 7

«Спаўзе ў гушчар туман сівы…»

Оглавление

Спаўзе ў гушчар туман сівы

Між елак покрывам бялюткім.

Ізноў прысніцеся не Вы

У панаванні Рэха гнуткім…


Спаўзе з галінкі кроплі звон,

Які падхопіць шоргат лісця…

Ізноў сустрэнецца Вам Ён,

У мроях стрэчаны калісьці.


Спадзе на вокны змроку цень,

Кране далоні сарамліва…

Ізноў не Вы – самотны дзень

Аб нечым просіць палахліва…


Сляза ляза

Подняться наверх