Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 13
«А ноч, прыснёная табой…»
ОглавлениеА ноч, прыснёная табой,
Хіба адно што вецер…
Каштуеш зоркавы напой —
Душа ляціць па свеце…
Дух спачывае на мяжы —
Салодкай мроі гукі…
Перакрыжуюцца нажы,
Як закаханых рукі…
Заззяе золатам рака,
Прысніш дзівосных птахаў…
І не ўстрымаць маладзіка,
Ад шчасця каб не плакаў.
…а ноч, прыснёная табой,
Засне на крылах ветру.
Чырвонай кропляй за табой
Душа ляціць планеты…