Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 6

«Горкім сном не прысніцца віна …»

Оглавление

Горкім сном не прысніцца віна —

Не мая, не твая, а чыя?

Як не прыйдзе ніколі вясна,

Не яго, не яе, а чыя?

Памяць ціха стаіць ля вакна —

Не мая, не твая, а чыя?

Нібы Чаша пакутаў без дна,

Не яго, не яе, а чыя?

Цемра плача з відна да відна —

Не мая, не твая, а чыя?

Уцякае скрозь пальцы вада —

Не яго, не яе, а чыя?

Новым днём прывітае зіма —

Не мая, не твая, а чыя?

Неўзабаве ўсё ж прыйдзе вясна —

Для яго, дя яе – Нічыя.


Сляза ляза

Подняться наверх