Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 12

«Не астылі яшчэ паплавы…»

Оглавление

Не астылі яшчэ паплавы

І ў паветры праменні гуляюць,

У пяшчоце блакітаў ставы

Спевы птушак апошніх гайдаюць…


Жоўтым лісцем красуе смуга, —

Няўлоўнай зімы набліжэнне.

Пожні хваляй цалуе рака

На спатканні апошнім нясмела.


Пракаветных дубоў галасы

Да нябёсаў імкнуць, нібы стрэлы.

Ім бы раз свае карані

Агарнуць у пухнатыя глебы…


Дыванамі самотных гаёў

Усцілаецца жоўтасць на чырвань,

Лета рэхам сцішэлых лясоў

Рысакоў сваіх ставіць на прывязь…


Сляза ляза

Подняться наверх