Читать книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі - Страница 8
Раздзел 1. Урачыстасць як цэнтральная праблема
II
ОглавлениеТаму вашай першай паслугай гэтаму свету павінна стаць малітва і цэлебрацыя Божага Афіцыя. Унутраная пастава кожнага святара і кожнай кансэкраванай асобы павінна быць такая: «Няхай нічога не ставіцца перад Божай працай». Прыгажосць гэтай унутранай паставы знойдзе выраз у прыгажосці літургіі, і калі мы будзем яднацца ў спеве, хвале, узвялічванні Бога і пакланенні Яму, на зямлі будзе прысутнічаць крыху неба. Сапраўды, не будзе дзёрзкасцю сказаць, што ў літургіі, абсалютна засяроджанай на Богу, у яе абрадах і спевах мы можам убачыць вобраз вечнасці. Інакш як маглі б нашыя продкі сотні гадоў таму збудаваць такі велічны святы будынак, як гэты? Тут сама архітэктура ўзносіць усе нашыя пачуцці да таго, «чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, і што Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (пар. 1 Кар 2:9). Ва ўсіх нашых высілках, звязаных з літургіяй, вырашальным фактарам заўсёды павінен быць наш позірк на Бога. Мы стаім перад Богам: Ён прамаўляе да нас, а мы прамаўляем да Яго15.
15
Папа Бенедыкт XVI, прамова ў абацтве Хайлігенкройц, 9 верасня 2007 года.