Читать книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч - Страница 18

Сад замкнёных гор
ХVІІ

Оглавление

Руата адхілілася і… пачала вырывацца.

– Што ты, супакойся, гэта я.

– Ня той! Ня той! Людзі, сюды! Усе сюды!

– Цішэй. Цішэй!

– Ахова, сюды!

Яна адштурхнула мяне і скокнула ў кут шатра.

– Што з табой, Руата!

Каля выйсьця паказаўся чалавек.

Упляйк!

Я націснуў гузік на цаўі корціка, зь ляза стрэліў прамень.

Упляйк адхіліўся, і прамень трапіў у кадык велізарнага ахоўніка, што ішоў за ім. Той з глухім стогнам паваліўся на зямлю. Упляйк кінуўся да мяне і лоўкім ударам нагі выбіў з рукі зброю:

– Эй, там, рэжце шацёp, – гучна загадаў ён.

Я паспрабаваў кулаком трапіць яму ў сківіцу, але не дастаў.

З двух бакоў тканіну прарэзалі чырвоныя язычкі – лёзы лазэрных корцікаў, – якія ў момант разадралі шацёp. За ім паказаўся тузін узброеных мужчын.

Я адчайна супраціўляўся. Але ворагаў было вельмі шмат.

Яны скруцілі мне рукі.

– Цябе папярэджвалі, забудзь Руату! – прарычэў Упляйк. Я паглядзеў на сваю каханую, і боль клінком упіўся ў сэрца.

Яе вочы, калісьці бяздонныя, цяпер здаваліся зробленымі з чорнага шкла. У іх не было таго агню, што калісьці абпальваў мяне! Аднак не было і невыноснага холаду, якім яна адорвала сваіх ворагаў. Звычайны, «пакаёвай тэмпэратуры», пагляд без усялякай спагады ці крыўды быў нібы намаляваны цьмянаю фарбаю на яе зрэнках.

Яна нават не адводзіла яго, а глядзела на ўсё абыякава, як на нецікавае непаразуменьне.

– Руата, ты ж кахала мяне! Ты ж казала, што заўсёды будзеш са мной!

Яна маўчала.

– Руата, што яны зрабілі з табой? Дзе ты?

Я падаўся наперад, але рукі моцна трымалі мяне.

Яна маўчала. Ні пагарды, ні жалю, ні подыху ўспамінаў (а я спадзяваўся, што яна таксама ўспамінае нашыя словы, нашую блізкасьць, радасьць).

– Руата, я кахаю цябе!

Я рвануўся з апошніх сілаў… І апошніх сілаў не хапала, каб вызваліцца.

Раптам голас, голас той, але не маёй Руаты дасягнуў сьвядомасьці.

– Ведаеш, Даляшорзах, я не люблю мужчын, мэта якіх заплывае тлушчам.

Сад Замкнёных Гор (зборнік)

Подняться наверх