Читать книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч - Страница 16
Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст.
Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
ОглавлениеРэалізм як адзін з прынцыпаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці існуе даўно, на працягу многіх стагоддзяў. Рэалістычныя рысы назіраліся ў антычным мастацтве пры паказе чалавечых характараў, карцін по быту, а таксама ў больш познія часы ў творчасці асобных пісьменнікаў і асабліва ў фальклоры.
Пачынаючы з эпохі Адраджэння рэалізм паступова сцвярджаў сябе ў мастацкай літаратуры. Ён сфарміраваўся ў творчасці еўрапейскіх пісьменнікаў – Г. Флабера, Ч. Дзікенса, Стэндаля, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, мастакоў і кампазітараў – І. Рэпіна, В. Сурыкава, Дж. Вердзі, М. Мусаргскага.
Галоўныя прынцыпы рэалізму ўключаюць раскрыццё праўды характараў і праўды абставін, паказ тыповых карцін рэальнага жыцця, спасціжэнне глыбіні пагружэння ў рэальнасць, асвятлення чалавека ў свеце і ўнутранага свету ў самім чалавеку.
У аснову рэалізму ў мастацкай творчасці пакладзены прынцыпы адлюстравання аб’ектыўнага развіцця гісторыі і асобы, паказу шматбаковасці характару чалавека, раскрыцця складанасці яго псіхікі. Мастакі шукалі розныя тыпы свайго часу. Асаблівая заслуга ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму ў мастацкай літаратуры Беларусі належыць народным пісьменнікам: Я. Коласу, Я. Купале, К. Чорнаму, М. Багдановічу, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву, І. Шамякіну, І. Навуменку, І. Чыгрынаву.
У першай палове ХХ ст. усталяваўся так званы сацыялістычны рэалізм, паводле якога перад творамі мастацтва (літаратурай, жывапісам, скульптурай, тэатрам, кіно, музыкай) ставілася задача ўмацоўваць заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак творы сацыялістычнага рэалізму не былі пазбаўлены ідэалізацыі, двайных стандартаў у паказе з’яў рэчаіснасці, калі жаданне выдавалася за рэальнае, існуючае, даўно ўсталяванае.
У сучасным мастацтве поруч з рэалістычнымі падыходамі развіваюцца таксама авангардысцкія і постмадэрнісцкія тэндэнцыі.