Читать книгу Душа твая светлая - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 5

Расціслаў Бензярук

Оглавление

ПАЗБАЎЛЕННЕ АД АДЗІНОТЫ

Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне. Маці сама гадавала двух сыноў – Паўла і Расціслава. Пасля сярэдняй школы Расціслаў скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Па размеркаванні малады настаўнік, які ўжо быў захоплены творчасцю (пісаў вершы, апавяданні для дзяцей на рускай мове), патрапіў у Бастынскую сярэднюю школу Лунінецкага раёна.

У 1970 годзе ў піянерскай газеце «Зорька» было надрукавана апавяданне «Ленкин характер». З таго часу і пачалі з’яўляцца ў мясцовым і рэспубліканскім друку вершы і апавяданні Расціслава Бензярука. У 1973 годзе казка «Зайцаў кажушок» увайшла ў чытанку «Роднае слова» для 1 класа. З 1974 года літаратар працаваў у рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». А першая кніга прозы «Вавёрчына дзякуй», адрасаваная дзецям, пабачыла свет у 1975 годзе. У 1986 годзе ў часопісе «Бярозка» была надрукавана аповесць «Цвёрды арэшак», у якой ішла размова пра дзіцячую злачыннасць. Таксама выйшлі кнігі «Зайцаў кажушок», «Добры звычай», «Аўтографы» і інш. У сааўтарстве з Вісарыёнам Крысько напісаў кнігу абразкоў, мініяцюр пра славутага дзіцячага пісьменніка Васіля Вітку – «Жыў на свеце дзед Васіль». Творы Расціслава Бензярука перакладаліся на славацкую, рускую, украінскую мовы.

Апавяданне «Клоўн Кузёмка» – пра сапраўднага клоўна, які вяртаецца жыць у родную вёску. У чалавека няма працы, няма сям’і, памерла маці, на пахаванне якой ён не паспеў прыехаць з далёкіх гастроляў. І ўвогуле ён 20 гадоў не быў у родных мясцінах… Але нечакана светлым і радасным, душэўным становіцца вяртанне чалавека да родных вытокаў, да той прасторы, у якой ён некалі, даўным-даўно, зрабіў першыя крокі ў жыцці. Ці можна назваць такі стан сапраўдным шчасцем?.. Чаго ўсё ж такі мы чакаем ад жыцця?.. Спроба адказаць на гэтыя пытанні – у невялікім апавяданні таленавітага празаіка, які ўсё сваё жыццё правёў у родным краі, паблізу ад вёскі, дзе нарадзіўся.

Душа твая светлая

Подняться наверх