Читать книгу Душа твая светлая - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 7

Зіновій Прыгодзіч

Оглавление

КАХАННЯ СЛЕД

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Лышча Пінскага раёна. Скончыўшы школу, працаваў у лагішынскай раённай газеце «Калгасная праўда». Пасля заканчэння ў 1967 годзе вучобы на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны ў рэспубліканскую партыйную газету «Звязда», дзе быў літсупрацоўнікам, загадваў аддзелам. Затым працаваў у ЦК КПБ інструктарам аддзела культуры, памочнікам сакратара. Завочна скончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Ёсць у біяграфіі Зіновія Прыгодзіча і іншыя вышыні партыйнай і журналісцкай кар’еры. У тым ліку – пасада галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия». А зараз ён галоўны рэдактар папулярнага масавага часопіса «Гаспадыня». Дарэчы, нязменны на працягу болей як 20(!) гадоў.

З мастацкімі творамі Зіновій Прыгодзіч выступае ў друку з 1957 года, а першае апавяданне на рускай мове – «Деньги» – было надрукавана ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» ў 1963 годзе. Піша нарысы, апавяданні, аповесці, літаратурна-крытычныя артыкулы. Яшчэ – і вершы. Аўтар многіх кніг прозы і публіцыстыкі. А? Можа, пералічыць некаторыя кнігі? У астатніх біяграфіях ёсць, а тут няма.

Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, – пра каханне. Аўтар не мае на мэце ў нечым пераканаць чытача, не выступае ў сваіх творах вялікім філосафам. Часам можа падацца, што пісьменнік знарок накіроўвае ўсю ўвагу на сюжэт і не імкнецца нейкім чынам выбудаваць канфлікт, а пасля даць героям шанц выйсці з яго… Усё даволі проста. Ці выглядае так толькі вонкава? Мо чытачу варта глыбей паразважаць над гэтымі творамі, каб зразумець, якім сапраўды бывае каханне?..

Душа твая светлая

Подняться наверх