Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 25
Берагіня
ОглавлениеТы такая прыгожая,
Нібы Берагіня
Ў фатэлі
З кубачкам кавы духмянай…
Тваіх валасоў кілімы
Бярэзінай альбо
Волмай
Змягчэламу сэрцу
Даюць
Прытулак.
Пах тваёй прыгажосці
Казыча
Жывіцай жаданні…
Адлегласць між намі —
Прывіды ды
Зданні
Тваіх сябровак-ахоўніц:
Вадзяніцы,
Каўкі,
Беражніцы
Светла-пяшчотным ценем
Душы
Нечыя грэюць…
Салодкім як грэх
Вуснаў алеем
Малюеш
Мой свет
Навакольны.
Пахне мне глеем
Далёкай
Бярэзіны або
Блізкае Волмы.
Сэрца нямее,
Дранцвее,
Буцвее.
Пад покрывам Поўні
У фатэлі
Дыяруш крозаў
Гартае
Вецер самоты…
Ты такая прыгожая —
Піша ў паветры
Дымок кавы
Філігранна,
Выкштацона,
Бязмоўна.
…прачынаешся.
У кватэры —
Пах глея
І жывіцы.