Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 32
«Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі…»
ОглавлениеВосень па-вар’яцку лютуе па-над намі:
Жоўтым лісцем сцеле прыбраныя дываны,
Гаманіць рачулкай, стомлена-халоднай,
І нябёсаў шэрасцю плача гэта восень.
Толькі ты ня чуеш, забыццём прачулы:
Пройдзеш крок у бок, сэрца не пачуе.
А наўкола свішча вецер нібы пугай
Цемра б’е няшчадна, ніб кат папругай.
Дождж вяроўкай слізкай абаўе наўкола:
І табе ад сонца не было нічога…
Бо лютуе восень, жоўта іклы шчэрыць —
Аняма тут свету, аняма тут веры…