Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 26
Стварэнне свету
ОглавлениеВішняй зімовае наспеў твой сон
І нібы птушка з далоняў
Успырхнуў у неба
Празрыстае як сон
Пра птушку і
Вішню і
І зіму.
Неснагавую зусім зіму.
Час ад часу слязлівую.
Прахалодную як труну ў
Прасторы трупярняў.
Безумоўна,
Ты адзіны там з жывых
(Ці табе так падаецца?)
Бо сон, вядома, надзейны падманнік і
Падменнік
Заменнік
Жыцця, у якім
Зімовай вішняй даспявае
Богам згубленае Слова.