Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 34

«Агнём напоўніш мяне …»

Оглавление

Агнём напоўніш мяне —

Агнём неспатольнага сонца.

Зруйнуеш на белай сцяне

Прысак самоты бясконцы.


Агнём разварушыш спакой —

Агнём забыцця жоўтай жарсці.

Планетаў далёкіх канвой

Нам не дазволіць упасці.


Агнём развярэдзіш душу —

Агнём пераплаўленых ранкаў.

Я крыж твой на сэрцы нашу

За ўсіх на свеце каханкаў.


Агнём распілуеш мяне —

Агнём пракаветнага дрэва.

І кожная частка – табе,

Агнём перапоўнена Ева…


Сляза ляза

Подняться наверх