Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 33
Восеньская электрычка
ОглавлениеСесці ў човен і плысці ў нікуды, ніхто, ніадкуль
аж завершыцца эра і памяць растане на дне.
Час абраў нас. Абраў да апошніх лушпінаў. Пакуль
мы падымемся ў абсерваторыю, восень міне. (Айдас Марчэнас)
Вострыя, як відэльцы,
Слёзы кастрычніка
Ты малявала растаннем
Дрэваў і лісця.
Абапал калюжын,
У шэрасці сціслых,
З-за вокнаў няспешнай,
Як лёс, электрычцы.
І з кожным прыпынкам
Твой пэндзаль смялейша
Абрысы асенняй
Тугі вымалёўваў…
– Не, не, не турбуйцеся,
Ўсё нармалёва, —
Вусны шапаталі
Камусьці з «тутэйшых»…
Таму, хто, як восень,
З пачуццяў пажоўклых
Скідаў да калюжынаў
Час і прастору…
Таму, хто наладзіў
З кастрычнікам змову
І параструшчыў
Цяпло долам глёўкім…
Вострыя, як нажніцы,
Хмары кастрычніка
Ты малявала
Спатканнем з няверай…
– Дзякую, дзякую,
Свет, пэўна, не белы, —
Словы расталі
Ў пустой электрычцы.