Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 39
«Стары і мудры воран…»
ОглавлениеСтары і мудры воран
Заўсёды адзінотны.
Як вецер у няволі,
Вялікі і маркотны…
Як палкаводзец слынны,
Важак галоднай зграі…
Як Дух імклівай плыні,
Як цені на змярканні…
Ён чулы і сцішэлы,
Як лісце пасля віхры.
І голас памягчэлы
З жыццёвае палітры…
Стары і мудры воран
Ў чаканні заблукалы…
Наверсе – спевы зорак,
Унізе – цень расталы..