Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 43
«Віна Румыніі глыток уночы…»
ОглавлениеВіна Румыніі глыток уночы,
Срабрыстай поўні ззянне-след…
З-за мора прывіды пакрочуць,
Каб атуліць магнолій свет…
Твая рука трымціць, бы лісце,
А позірк поўняй блаславён…
Яшчэ глыток… каб не даплысці…
Яшчэ мо крок… каб не праклён…
А золак жвава смокча цені,
Грамніцы рэдзенькай камлі…
Імчымся разам на арэлях,
Пакуль не злучым берагі…
Адной струной, адзіным мігам
Глыток румынскага віна…
Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,
Як быццам бурыцца сцяна…
Знікаюць прывіды на хвалях,
Вось сонца твар наўскрай жытла…
Яшчэ глыток… і на каралях
Зайграе полымя святла…