Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 28
Д'ябал слухае цішыню…
ОглавлениеІ галосяць знічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі
чорны ветах косіць.
Анатоль Сыс
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых.
Можа, пустка патрэбна яму
У вачах іх збялелых…
Выпівае анёл чарку сну
З бел-чырвонага куфля на небе.
Д'ябал шэпча ў хмелю яму:
Няма месца абодвум на глебе
Што ўзарана слязьмі і крывёй
Спакон веку яму падуладных…
Суразмоўца ў адказ цішынёй
Праслаўляе народ гэты ладны…
Праслаўляе мінулыя дні,
Што Пагоняй лунаюць у душах.
З тых часоў, калі Каралі
Баранілі крывіцкасць у Пушчах.
І калі не спакушаны Бог
Беларусь блаславіў вольным краем…
А ў 2010 з Раства Яго рок
Д'ябал душы ў краіне збірае…
Ды не бачыць ён пустку ў вачах,
І пакоры крывіцкай ня бачыць
Анёл шэпча: «Нячысты, твой страх
Зямлі гэтай свабоду пазначыць….
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых….
І здаецца, здаецца яму
Бляск вачэй іх у полымі веры…