Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 37
Пануе восень
ОглавлениеТы сыдзеш, мабыць, як прыйшла:
Туман, балоты, восень…
Прысніцца раз, другі вясна
Як між чарноцця просінь…
Ты знікнеш хутка між агнёў:
Блуканне, вецер, попел…
Свет перакуліцца і зноў
Звычайнай стане восень.
Ты развітаешся і… ўсё—
Цяпло, валошкі, сонца—
Як быццам больш і нічыё :
Вакол пануе восень…