Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 41
«Ты глядзіш стамлёнымі вачыма…»
ОглавлениеТы глядзіш стамлёнымі вачыма
На святло, якое не тваё…
Бачыш у сутонні, як Айчына
Вобцас ймкнецца да і па-за дно.
На жмуты малітвы разадраны,
Іх ня чуе той, хто вінен быць.
Нібы грэбляй, душы спрасаваны,
І няма куды ім болей плыць.
Цвеліць розум голая знявага:
Невідушчы як прарок народ
Сам сабе, сляпы, дае параду,
Як спакласці ўшэчнт свой род.
І тады, калі карчы ад дрэва
Спадкаемцы ўвозьмуць гадаваць,
Ты пабачыш нават скрозь залеву,
Што няма чаго ўжо ратаваць…