Читать книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак - Страница 12

Частка І. У тыле
Раздзел X. Швейк дзеншчыком у фельдкурата
ІІ

Оглавление

Ужо трэці дзень Швейк служыў дзеншчыком у фельдкурата Ота Каца і за гэты час бачыў яго толькі адзін раз. На трэці дзень прыйшоў дзяншчык надпаручніка Гельміка і сказаў Швейку, каб той прыйшоў па фельдкурата.

Па дарозе дзяншчык расказаў Швейку, што фельдкурат пасварыўся з надпаручнікам Гельмікам і разбіў піяніна, бо п’яны як гразь і не хоча ісці дадому, а надпаручнік Гельмік, таксама п’яны, усё ж выкінуў яго на лесвіцу, а той сядзіць на падлозе і дрэмле.

Швейк выштурхнуў фельдкурата з пад’езда і з дапамогай рамізніка пасадзіў яго ў дрожкі.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка

Подняться наверх