Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 23

22. Бландзiнка чартавокая

Оглавление

Такая сярод светлавалосых жанчын трапляецца на тысячу адна. Выглядае яна прыгажуняю, а вока ў яе кепскае. Злое ў яе вока. За ўсё жыццё я толькi аднаго разу сустрэў такую Бландзiнку чартавокую. Яна мне сама i распавяла пра сiлу сваю неўтаймоўную. Была ў Бландзiнкi малодшая сястра. Жанчынка як жанчынка, звычайная i цёмнавалосая. Вялiкага шчасця тая сястра не шукала: знайшоўся просты хлопец, прапанаваў шлюб, яна i не адмовiла. Праз год у iх нарадзiлася дзяўчынка з рудзенькiмi кудзеркамi. Прывезлi дзiця з радзiльнi, паклалi на ложак i распавiлi. «Ты чаго дзiця голае на ложку трымаеш?» – спыталася Бландзiнка чартавокая. «А што ёй зробiцца?» Бландзiнка толькi зiркнула на пляменнiцу i сышла. А дзiцёначак у крык. І раве, i раве, ажно заходзiцца. І раўла дзяўчынка рознымi галасамi, i супакоiцца не магла, ажно пакуль суседка – старая шаптуха – не прыйшла i не пачала папраўляць дзiцятка. Паправiла шаптуха дзiцятка, а сказаць пра тое, хто яго папсаваў, збаялася. Бландзiнка чартавокая сама сваёй сястры распавяла пра ўласную злавокасць. Сястра ёсць сястра, i малодшая зрабiла выгляд, што ўсё даравала старэйшай.

Крутагорскія казкі

Подняться наверх