Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 39

38. Залацiстая рыба

Оглавление

Разбiўся байкер. На вялiкай хуткасцi не ўпiсаўся ў паварот i ўляцеў у цагляную сцяну. На пахаванне назбiралася процьма народу. За хаўтурным сталом людзi сядзелi доўга. Пiлi, закусвалi, цёплыя словы казалi пра нябожчыка, плакалi. Мацi байкера была несуцешнай: адзiны сын, адзiнае дзiця пакiнула яе. Пацiху-патроху людзi разышлiся. За сталом засталася толькi мацi нябожчыка i ягоны найлепшы сябар – Валодзя. Так яны i сядзелi ўдваiх за непрыбраным сталом. Быў чэрвень, быў доўгi, задушлiвы, цяжкi дзень. Быў доўгi стол, пазастаўляны бутэлькамi ды пачастункамi. У самым цэнтры таго стала стаяла вялiкая талерка з засмажанай Залацiстай рыбаю. Тую рыбiну нiхто нават не пакаштаваў. Валодзя хацеў ужо пайсцi, але мацi байкера ўгаварыла яго пасядзець з ёю яшчэ якую гадзiнку. Сядзелi яны ў цемры. За вокнамi сцямнела, а нiхто святла не запалiў. Сядзелi яны i маўчалi. Раптам аб талерку задзынькаталi нож з вiдэльцам, i чужы старэчы голас сказаў: «Смачна! Смачная ў iх атрымалася Залацiстая рыба!» Мацi нябожчыка ўскочыла з крэсла, падляцела да выключальнiка i запалiла святло. Акром збялелага Валодзi, за сталом нiкога не было. Талерка, на якой ляжала Залацiстая рыба, стаяла пустая.

Крутагорскія казкі

Подняться наверх