Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 21

20. Празрыстая павуцiнка

Оглавление

Маленькi павук навучыўся бегаць па паветры. Быў сонечны блакiтны ранак, павучок вылез з-пад пялёстка вяргiнi i пабег-пабег па свежым паветры. Як тое адбылося, ён i сам не ведаў. А калi даведаўся, дык ужо мог хутка бегаць па духмяным вераснёвым паветры.

«Якая ў цябе танюткая i Празрыстая павуцiнка…» – казалi маленькаму павуку iншыя павукi. Ён не спрачаўся. Нашто? Хай усе думаюць, што ён такi самы, як i ўсё, толькi ў яго Празрыстая павуцiнка.

Крутагорскія казкі

Подняться наверх