Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 16

15. Гута i Густ

Оглавление

У ложку ляжалi Гута i Густ. «Люблю!» – Густ пацалаваў Гуту. «Не веру!» – прашаптала Гута i прытулiлася да Густа. «Люблю цябе ўсё больш i больш!» – Густ абняў сваю Гуту.

«Не веру!» – паўтарыла Гута i яшчэ шчыльней прыцiснулася да свайго Густа. «Раней я цябе любiў год, а цяпер я цябе люблю ўжо цэлых сем гадоў!»

Крутагорскія казкі

Подняться наверх