Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 17

16. Торф

Оглавление

Гена Торф жыў у горадзе Тарфагене. Той горад Торф ненавiдзеў i бясконца паўтараў адзiн i той жа заклiк: «Тарфаген павiнен быць зруйнаваны!» Тарфагенянам Гена так надакучыў i абрыд, што яны яго прагналi. Цяперака заклiкач працуе на далёкiх балотах i займаецца торфанарыхтоўкамi, а ў горад Тарфаген ён наведваецца iнкогнiта.

Крутагорскія казкі

Подняться наверх