Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 4
3. Шэры доктар
ОглавлениеМiнi Маўс закахаўся ў Максi Маўса, а той палюбiў яго, i яны пайшлi ў бальнiцу. Яны прыйшлi да Шэрага доктара шукаць дапамогi. Максi Маўс хацеў, каб Мiнi Маўс стаў Максi Маўсам, а Мiнi Маўс жадаў, каб Максi Маўс зрабiўся Мiнi Маўсам. Доктар узяў нож i адрэзаў ад цела Максi Маўса цэлае Максi, а ад цела Мiнi Маўса ён адхапiў цэлае Мiнi. І тады адзiн Маўс палюбiў другога Маўса, як самога сябе, i зажылi яны простым i шчаслiвым жыццём, душа ў душу.