Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 19
18. Шэры чалавечак
ОглавлениеЁн нарадзiўся шэрым i жыў шэрым. Ён бы i памёр шэрым, каб не людзi. Грамада абурылася колерам Шэрага чалавечка. Людзi завезлi яго ў лес. Людзi сказалi так: «Мы далi табе вопратку i харч, мы далi табе iнструменты i жытло. Ты пажывеш у лесе адзiн, пакуль не зменiшся. А як зменiшся, тады i вяртайся ў грамадства». Шэры чалавечак узяў сякеру i пазасякаў людзей. «Я змянiўся!» – сказаў ён трупам.