Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 18
17. Белацелая Сабiна
ОглавлениеЯна ўмее глядзець на сябе з боку. Ранiцай Сабiна выходзiць са свайго цела i зацiкаўлена, пiльна, прыдзiрлiва разглядае яго. Асаблiва ўважлiва яна разглядае ўласны твар, а той саркастычна пасмiхаецца i дзёрзка падмiргвае Сабiне. Каб крыху прыхаваць дзёрзкасць вульгарнага мiргання, цела памахвае сваёй гаспадынi ручкаю, пяшчотна памахвае, нiбыта пагладжвае падушачкамi пальцаў духмянае паветра. Задаволеная, Сабiна вяртаецца ў сваё ўтульнае цела i там жыве да наступнае ранiцы.