Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 11

10. Сiняя бездань

Оглавление

Ты – стварэнне з роду разважлiвых – заснуў i прачнуўся, каб iзноў паспрабаваць заснуць. Сон абгарнуў цябе – сына тых, хто сыходзiць з жыцця. Свядомасць захавала яснасць… І спусцiўся ты да пачатку свайго, у Сiнюю бездань. Плоць твая была падобная да густой вады i плыла ў вадзе, але дыхаць табе было лёгка. Дыхаў ты блакiтнай вадою, як празрыстым паветрам. І дзiвiўся, i разумеў: улада – туман, любоў i захапленнi – кiрмашовыя госцi, а ўсё навокал рухомае i пазбаўленае сутнасцi, i не трэба табе iмкнуцца да пазбаўленага сутнасцi… Блакiтныя рыбiны праплывалi каля цябе, блакiтныя змеi з белымi iкламi глядзелi на цябе круглымi вачыма, блакiтная трава хiсталася пад тваiмi нагамi… І быў ты духам Сiняй безданi. А выплываннепрачынанне тваё было напоўнена невытлумачальнымi страхамi, якiя давялося змываць з сябе ледзяною вадою ў рэальнасцi.

Крутагорскія казкі

Подняться наверх