Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 13
12. Жывое фота
ОглавлениеЖанчына сфатаграфавала сотавым тэлефонам свайго аголенага каханка i пайшла чытаць лекцыю ў Акадэмiю мастацтваў. У час лекцыi з сотавага тэлефона выкладчыцы вылез голы мужчына. На вачах у знямелай аўдыторыi ён пазяхнуў, салодка пацягнуўся i выйшаў на калiдор.