Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 7
6. Розныя пальчаткi
ОглавлениеСябра паведамiў навiну: на праспекце Незалежнасцi ён знайшоў скураную мужчынскую пальчатку. Яна выглядала на новую, таму мой таварыш i вырашыў прымераць яе. Калi ён амаль нацягнуў яе на сваю руку, тады i пабачыў, што Чорную пальчатку пашылi на руку з чатырма пальцамi. Навiна распавядалася, калi мы ўдвух пiлi каву ў саюздрукаўскiм кафэ «Глобус», а выйшаўшы з яго, каля Галоўпаштамта мы пабачылi на зямлi Ружовую пальчатку. На шэрым ходнiку ляжала новая жаночая пальчатка, якую пашылi для чалавека з шасцю пальцамi.