Читать книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус - Страница 10
9. Белая гарэлка
ОглавлениеКаiнт прапанаваў Абелю выпiць белай гарэлкi. Той спытаўся пра закуску. Акрамя чорнага хлеба, у Каiнта нiчога не знайшлося. Абель схадзiў дахаты i прынёс талерку з насмажанай баранiнай. Выпiлi яны i закусiлi. П’яны Каiнт абразiў сабутэльнiка, назваў яго лайдаком. Той запатрабаваў неадкладных прабачэнняў. Каiнт адмовiўся выбачацца. Тады Абель наляцеў на Каiнта i адкусiў яму нос. Акрываўлены Каiнт ударыў Абеля ў скронь; костка трэснула, i чалавек сканаў. На судзе Каiнт не прызнаў сябе злачынцам. Бязносы сказаў, што ва ўсiм вiнаватая гарэлка.